Рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства “Завод дакладнай электрамеханікі” створана ў 2009 годзе з мэтай ажыццяўлення дзейнасці ў дачыненні да прадукцыі ваеннага прызначэння і іншых спецыялізаваных тавараў (работ, паслуг). Датай стварэння прадпрыемства з’яўляецца 27 мая 2009 года.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці прадпрыемства з’яўляюцца:

  • дзейнасць у дачыненні да тавараў двайнога прымянення і іншай прадукцыі, уключаючы выкананне работ па вырабе, рамонце, мадэрнізацыі, падаўжэння тэрмінаў тэхнічнай прыдатнасці і ўтылізацыі ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі;

  • ажыццяўленне навуковых даследаванняў па стварэнні вытворчасці ўзбраення і боепрыпасаў, запасных частак, камплектуючых вырабаў, агрэгатаў і прыбораў да іх;

  • распрацоўка і выраб розных відаў электронных трэнажораў, навучальных сістэм і палігоннага абсталявання, а ў перспектыве — стварэнне комплексу (лакальнай камп’ютарнай сеткі), які дазваляе аб’яднаць розныя навучальныя сістэмы (Стралковыя трэнажоры, трэнажоры ПТУР, ПЗРК, а таксама трэнажоры бранятанкавай тэхнікі) у адзінае цэлае для адпрацоўкі дзеянняў у складзе аддзялення, роты, батальёна.

Акрамя таго, Рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Завод дакладнай электрамеханікі» – з’яўляецца галаўным выканаўцам праектаў стварэння ў Рэспубліцы Беларусь вытворчасці РСЗА вяликага калібра.