1

Прафсаюзы дзецям да Дня ведаў 2021

Першасная прафсаюзная арганізацыя прадпрыемства прыняла ўдзел у дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы – дзецям».

Работнікі шматфункцыянальнага універсальнага цэха, службы тэхнічнага кантролю і іншыя службы сабралі канцылярскія прыналежнасці для выхаванцаў Дзяржынскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

Да Дня ведаў работнікі дадзенага цэнтра, з удзелам дзяцей, падрыхтавалі маляўнічае музычна-гульнявое прадстаўленне.

Старшыня прафкама Наталля Драздова перадала падарункі і павіншавала дзяцей з пачаткам новага навучальнага года, пажадаўшы поспехаў у вучобе і спорце.