Навiна 2020-03-11
Святочны канцэрт да Міжнароднага жаночага дня
6 сакавіка 2020 г. мужчынскі калектыў рэспубліканскага вытворчага унітарнага прадпрыемства “Завод дакладнай электрамеханікі” павіншаваў жаночы калектыў прадпрыемства з надыходзячым Міжнародным жаночым днём 8 сакавіка. Для выдатных дам прадпрыемства быў арганізаваны вясновы святочны канцэрт, выступы штукара. Мерапрыемства прайшло ў вясёлай, святочнай абстаноўцы.