1

Белінтэрсат-1: 6 гадоў у космасе!

Шэсць гадоў таму, 15 студзеня 2016 года ў 19.56 па мінскім часе з касмадрома Січан быў запушчаны першы беларускі тэлекамунікацыйны спадарожнік “Белінтэрсат-1”.

Сёння спадарожнік сувязі “Белінтэрсат-1” здзяйсняе свае 2192-я суткі ў арбітальнай пазіцыі 51.5° усходняй даўгаты.

Кіраўніцтва і калектыў праекта Белінтэрсат віншуюць заказчыкаў і партнёраў праекта з шостай гадавінай запуску спадарожніка!