1

Аб наведванні вытворчай базы

У рамках рэалізацыі праграмы навучання слухачоў факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл (аператыўна-тактычнага ўзроўню) установы адукацыі “Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь” па дысцыпліне «Арганізацыя аднаўлення ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі» 15 лютага 2022 г. слухачы і прафесарска-выкладчыцкі склад наведалі вытворчую базу аднаго з прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама.

У ходзе наведвання слухачы і прафесарска-выкладчыцкі састаў азнаёміліся з магчымасцямі прадпрыемства па вырабе, рамонце, мадэрнізацыі, прадаўжэнні тэрмінаў тэхнічнай прыдатнасці і распрацоўцы новых узораў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі.