1

Дэманстрацыя магчымасцяў БПЛА

У мэтах ваенна-патрыятычнага выхавання дапрызыўнай моладзі і ў гонар надыходзячага свята Дня абаронцы Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь адным з прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама, у сярэдзіне лютага 2022 г. праведзены занятак па інфармаванні школьнікаў аб магчымасцях прадпрыемства па стварэнні сістэм назірання і разведкі на аснове беспілотных лятальных апаратаў.

У ходзе дэманстрацыйнага паказу праведзены паказальныя палёты шматфункцыянальнага беспілотнага лятальнага апарата на розных вышынях.

Навучэнцам сярэдняй школы № 121 г. Мінска даведзены яго прызначэнне, будова і тактыка-тэхнічныя характарыстыкі. Асобным навучэнцам давялося непасрэдна далучыцца да спецыяльнасці аператара БПЛА – кіраваць ім.

Дырэктар сярэдняй школы Давідовіч Ж.У. і кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Барушка І.У. высока ацанілі важнасць дадзенага мерапрыемства.