Год гістарычнай памяці: экскурсія ў Хатынь
Супрацоўнікі прадпрыемства разам з сваімі дзецьмі 27 сакавіка наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь».
Вёску Хатынь больш не знайсці на карце Беларусі. 22 сакавіка 1943 года яна разам з жыхарамі была знішчана фашыстамі. Загінулі 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей.
Успамінаючы Хатынь, мы шануем памяць іншых беларускіх вёсак, жорстка знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі у час Вялікай Айчыннай вайны.