Аляксандр Лукашэнка наведаў завод дакладнай электрамеханікі ў Дзяржынскім раёне

 

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка 3 лістапада 2015 года наведаў “Завод дакладнай электрамеханікі” ў Дзяржынскім раёне.

«На працягу двух гадоў беларускае войска павінна атрымаць сучасныя айчынныя ракетныя сістэмы залпавага агню” – такое даручэнне сёння даў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка па выніках наведвання завода дакладнай электрамеханікі ў Дзяржынскім раёне.

Так, Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт павінен аснасціць войска больш дасканалымі ракетнымі комплексамі ў 2016-2017 гадах. Раней Прэзідэнтам былі дадзены даручэнні па стварэнні айчыннага ракетабудавання і аснашчэння Узброеных Сіл сучаснай ракетнай тэхнікай. У час наведвання завода кіраўніку дзяржавы было паведамлена аб выкананні гэтых задач.

Лукашенко

Аляксандр Лукашэнка пабываў у шматфункцыянальным універсальным цэху завода, дзе азнаёміўся з ходам работ па лакалізацыі вытворчасці ракет рэактыўнай сістэмы залпавага агню (РСЗА). Кіраўніку дзяржавы былі прадстаўлены машыны РСЗА “Паланэз” і абсталяванне для выпрабавання ракетных рухавікоў. “Далей павінен быць новы этап, мы не павінны на гэтым спыняцца — – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Мы павінны ісці далей у рамках міжнародных пагадненняў і дагавораў і ствараць больш сучасную ракетную тэхніку».

ЗТЕМ

Старшыня Дзяржкамваенпрама Сяргей Гурулёў далажыў Прэзідэнту аб выкананні яго даручэнняў па стварэнні ракетнай сістэмы залпавага агню далёкасцю дзвесце кіламетраў. Паводле слоў спецыялістаў, упершыню ў краіне створаны навукова-вытворчы комплекс ракетабудавання.

Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся таксама з тэхнікай ракет рэактыўнай сістэмы залпавага агню “Паланэз”.

ЗТЕМ

Кіраўнік дзяржавы даў шэраг даручэнняў па развіцці прадпрыемства і ваенна-прамысловага комплексу краіны ў цэлым.

Источник

Новости