Справаздачна-выбарная канферэнцыя

11 кастрычніка 2019 года адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі рэспубліканскага вытворчага унітарнага прадпрыемства «Завод дакладнай электрамеханікі». У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел 43 дэлегаты, дырэктар прадпрыемства Пракаповіч С.В., старшыня абласной арганізацыі г. Мінска і Мінскай вобласці Беларускага прафсаюза работнікаў прамысловасці «Белпрофмаш» Каляга В.М., старшыня Дзяржынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Прахарэвіч А.О. У сваім дакладзе старшыня прафкама Драздова Н.М. адзначыла, што ў цэнтры ўвагі пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі знаходзіліся пытанні развіцця сацыяльнага партнёрства паміж наймальнікам і работнікамі-членамі прафсаюза, ажыццяўлення грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы.

Дырэктар прадпрыемства Пракаповіч С.В. падвёў вынікі вытворча-эканамічнай дзейнасці прадпрыемства за 9 месяцаў 2019 года і даў ацэнку рабоце прафсаюзнага камітэта.

Затым адбыліся выбары прафсаюзнага камітэта, старшыні прафсаюзнага камітэта, рэвізійнай камісіі першаснай прафсаюзнай арганізацыі.
Каляга В.М. у сваім выступе павіншаваў зноў абраны прафсаюзны камітэт і расказаў пра асноўныя змены і дапаўненні ў Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь, прапанаваных Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі.

Home/Навіны і СМІ/Навiна 2019-10-11
image_pdfimage_print