Палітыка ў галіне якасці

Рэспубліканскае вытворчае унітарнае прадпрыемства “Завод дакладнай электрамеханікі” вызначыла сваёй асноўнай стратэгіяй павышэнне задаволенасці спажыўцоў і атрыманне прыбытку пры выкананні праектавання, распрацоўкі і вытворчасці вырабаў спецыяльнага прызначэння, аказання паслуг спадарожнікавай сувязі.

Асноўныя напрамкі рэалізацыі палітыкі:

  • павышаць эфектыўнасць дзейнасці арганізацыі, захоўваючы існуючыя і асвойваючы новыя рынкі збыту, пашыраючы наменклатуру прадукцыі, будуючы адносіны з партнёрамі на аснове ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва;
  • паляпшаць якасць прадукцыі на аснове патрабаванняў і чаканняў спажыўцоў, сістэматычна аналізуючы іх задаволенасць нашай прадукцыяй;
  • выконваць патрабаванні і пастаянна паляпшаць рэзультатыўнасць сістэмы менеджменту якасці на аснове рызыка-арыентаванага мыслення. Забяспечыць на кожным этапе вытворчага працэсу дзейсны кантроль якасці;
  • захоўваць і развіваць карпаратыўную культуру, заахвочваючы павышэнне кваліфікацыі работнікаў, рэгулярнае навучанне і павышэнне кампетэнтнасці.

Кіраўніцтва рэспубліканскага вытворчага унітарнага прадпрыемства “Завод дакладнай электрамеханікі” бярэ на сябе адказнасць за рэзультатыўнасць сістэмы менеджменту якасці, гарантуе выдзяленне рэсурсаў і заклікае ўвесь калектыў да рэалізацыі Палітыкі ў галіне якасці.

Рэспубліканскае вытворчае унітарнае прадпрыемства “Завод дакладнай электрамеханікі” ўкараніла, сертыфікавала і пацвердзіла сістэму менеджменту якасці ў вобласці:

  • праектавання, распрацоўкі і вытворчасці вырабаў спецыяльнага прызначэння; аказання паслуг спадарожнікавай сувязі на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2015 у Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь.

Барацьба з хабарніцтвам

Рэспубліканскае вытворчае унітарнае прадпрыемства “Завод дакладнай электрамеханікі” атрымала сертыфікат адпаведнасці ў Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь, які сведчыць, што сістэма менеджменту барацьбы з хабарніцтвам у вобласці:

распрацоўкі і вытворчасці прадукцыі ваеннага прызначэння, паслуг спадарожнікавай сувязі, арганізацыі і правядзення працэдур закупак тавараў (паслуг) адпавядае патрабаванням СТБ ISO 37001-2020.