Рэспубліканскае вытворчае унітарнае прадпрыемства “Завод дакладнай электрамеханікі” створана 27 мая 2009 года. Асноўнымі напрамкамі дзейнасці прадпрыемства з’яўляюцца распрацоўка і вытворчасць прадукцыі ваеннага прызначэння і прадстаўленне тэлекамунікацыйных паслуг.
У рамках спецыяльнай вытворчасці прадпрыемства выконвае работы па стварэнню (мадэрнізацыі) баявых сродкаў ракетных комплексаў (РК) і РСЗА буйнога калібру (у тым ліку: ракет і рэактыўных снарадаў да іх), а таксама навуковыя даследаванні і распрацоўкі прыкладнога характару ў галіне тэхнічных навук.
Асноўнымі напрамкамі дзейнасці прадпрыемства з’яўляюцца:
-
ажыццяўленне навуковых даследаванняў па пошуку прынцыпаў і шляхоў стварэння новых і ўдасканалення існуючых сістэм, комплексаў, узораў ўзбраення і ваеннай тэхнікі, арганізацыі іх вытворчасці;
-
правядзенне НДДК(Т)Р па распрацоўцы сучасных узораў ўзбраення (РСЗА, РК, АТРК), мадэрнізацыі кіраваных і некіравальных ракет і рэактыўных снарадаў, стварэнню тэхналогій рамонту, тэхнічнага абслугоўвання, агляду, утылізацыі (знішчэння) ракет да ракетных комплексаў іх складовых частак і элементаў і інш.;
-
ўдасканаленне вытворчай і выпрабавальнай базы прадпрыемства да забеспячэння поўнага цыклу распрацоўкі і лакалізацыі вытворчасці ракетных комплексаў і ракет;
-
распрацоўка і выраб розных відаў электронных трэнажораў, навучальных сістэм і палігоннага абсталявання;
-
кіраванне спадарожнікам і забеспячэнне бесперапыннай сувязі з ім, эксплуатацыя сетак спадарожнікавай сувязі, забеспячэнне бесперабойнай і карэктнай працы радыёчастотнага абсталявання, антэн і антэнных сістэм наземнага комплексу кіравання;
-
прадастаўленне паслуг арэнды каналаў спадарожнікавай сувязі замежным і беларускім спажыўцам (дзяржаўным і прыватным тэлевізійным і радыёвяшчальным каналам).
Рэспубліканскае вытворчае унітарнае прадпрыемства “Завод дакладнай электрамеханікі” з’яўляецца галаўным прадпрыемствам па распрацоўцы і вытворчасці ракетнага ўзбраення, у тым ліку рэактыўнай сістэмы залпавага агню В-200 «Паланэз» і ракетнага комплексу В-300РК “Паланэз-М».











