Наведванне вытворчай базы прадпрыемства

У рамках рэалізацыі праграмы навучання слухачоў факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл (аператыўна-тактычнага ўзроўню) установы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» па дысцыпліне «Арганізацыя аднаўлення ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі» 5 сакавіка 2020 г. слухачы і прафесарска-выкладчыцкі склад наведалі вытворчую базу рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Завод дакладнай электрамеханікі».

У ходзе наведвання слухачы і прафесарска-выкладчыцкі склад азнаёміліся з магчымасцямі прадпрыемства па вырабе, рамонце, мадэрнізацыі, прадаўжэнню тэрмінаў тэхнічнай прыдатнасці ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі.

Home/Навіны і СМІ/Навiна 2020-03-09
image_pdfimage_print