Канструктарска-тэхналагічным кіраваннем РВУП “Завод дакладнай электрамеханікі” завершаны доследна-канструктарскія работы

29 мая 2020 года па выніках дзяржаўных выпрабаванняў, якія праходзілі на 174 навучальным палігоне ВПС і войскаў СПА, канструктарска-тэхналагічным кіраваннем рэспубліканскага вытворчага унітарнага прадпрыемства “Завод дакладнай электрамеханікі” завершаны дзве доследна-канструктарскія работы, а менавіта «Распрацоўка імітатара паветранай мэты на базе 122- мм рэактыўнага снарада РСЗА «Град» для ЗУР з аптычнай галоўкай саманавядзення» і «Распрацоўка імітатара паветранай мэты на базе 80-мм некіравальнай авіяцыйнай ракеты для ЗУР з аптычнай галоўкай саманавядзення». Паспяховае завяршэнне вышэйзгаданых ДКР дазваляе, ўжо ў цяперашні час, забяспечыць Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь сродкамі айчыннай распрацоўкі для навучання і трэніроўкі разлікаў зенітных ракетных комплексаў блізкага дзеяння і пераносных зенітных ракетных комплексаў ва ўмовах, набліжаных да ўмоў сучаснага бою, з мэтай фарміравання і падтрымання ў іх ўстойлівых навыкаў выяўлення, суправаджэння і знішчэння паветраных мэтаў. Прыняцце на забеспячэнне створаных вырабаў дазволіць Узброеным Сілам ліквідаваць залежнасць ад закупак і паставак замежных аналагаў.

Home/Навіны і СМІ/Навiна 2020-06-24
image_pdfimage_print