Дыверсіфікацыя ў напрамку грамадзянскага і камерцыйнага рынку.

Дыверсіфікацыя бізнэсу можа стаць інструментам, які значна павялічыць даход і канкурэнтаспасобнасць рэспубліканскага вытворчага унітарнага прадпрыемства «Завод дакладнай электрамеханікі» (далей – прадпрыемства).

Вытворчы патэнцыял прадпрыемства ўключае шматфункцыянальны універсальны цэх з інфраструктурай і даследна-эксперыментальны, абяспечіваючы выкананне работ па высокадакладнай механічнай апрацоўцы металаў і сплаваў, у тым ліку павышанай цвёрдасці.

Існуючы вытворчы патэнцыял дазваляе не толькі выконваць работы па вытворчасці прадукцыі ваеннага прызначэння, але таксама і выконваць заказы іншых прадпрыемств (арганізацый) у частцы:

  • металаапрацоўкі, вырабу прэцызійных дэталяў і вузлоў па чарцяжах заказчыкаў;
  • распрацоўкі і вырабу дэталяў і вузлоў па тэхнічным патрабаванням заказчыкаў.

Прадпрыемства супрацоўнічае з шэрагам прадпрыемстваў да якіх адносяцца: Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт, Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава НАН Беларусі, ААТ «НВА Цэнтр», ЗАТ « Салігорскі Інстытут праблем рэсурсазберажэння з доследнай вытворчасцю», ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Белкамунмаш», ААТ «Мінскі НДІ радыёматэрыялаў», ААТ «Прыборабудаўнічы завод Оптрон», ААТ «МАЗ»-упраўляючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ», Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут парашковай металургіі», Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Перспектыўным напрамкам у частцы дыверсіфікацыі вытворчай дзейнасці з’яўляецца асваенне вытворчасці кампанентаў для медыцынскіх вырабаў (для пратэзаў канечнасцяў, пратэзаў суставаў). У рамках рэалізацыі дадзенага кірунку прадпрыемства супрацоўнічае з такімі прадпрыемствамі як РУП «Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр», ЗАТ «Алтымед» і іншымі

Home/Навіны і СМІ/Навiна 2020-09-17
image_pdfimage_print