Разам мы сiла!

З такім заклікам 25.03.2021 адбылася прафсаюзная канферэнцыя першаснай прафсаюзнай арганізацыі рэспубліканскага вытворчага унітарнага прадпрыемства “Завод дакладнай электрамеханікі”.
З справаздачнымі дакладамі аб рабоце прафкама за 2020 год выступалі старшыня прафкама Наталля Драздова і старшыня рэвізійнай камісіі Святлана Новосельцева.
Дырэктар прадпрыемства, Юрый Мікалаевіч Чёрный, у сваім выступе адзначыў, што прафсаюз павінен быць побач з чалавекам і працягнуць руку дапамогі ў любой жыццёвай сітуацыі.
27 дэлегатаў, якія прыбылі на прафсаюзную канферэнцыю, прызналі працу прафкама за 2020 год здавальняючай.
Усяго было разгледжана 7 пытанняў парадку дня.
Наталля Драздова падзякавала за работу членаў прафсаюзнага камітэта і ўручыла прафсаюзным актывістам падзякі і сувеніры.
За актыўны ўдзел у працы першаснай прафсаюзнай арганізацыі і ўмацаванні сацыяльнага партнёрства Аляхновіч Кацярына была адзначана Падзякай Абласны арганізацыі г. Мінска і Мінскай вобласці Беларускага прафсаюза галін прамысловасці «Белпрофмаш».

ГалоўнаяНавіны і СМІНавiна 2021-03-29
image_pdfimage_print