Канцэпцыя «нулявога траўматызму»
7 красавіка 2021 года на прадпрыемстве праведзены маніторынг выканання заканадаўства аб ахове працы і калектыўнага дагавора.
Галоўны тэхнічны інспектар працы абласной арганізацыі г. Мінска і Мінскай вобласці Беларускага прафсаюза работнікаў галін прамысловасці «БЕЛПРОФМАШ» Пётр Фёдаравіч Самчук, вывучыўшы арганізацыйна-распарадчую дакументацыю і лакальныя нарматыўныя акты, якія змяшчаюць патрабаванні па ахове працы, наведаўшы наземны комплекс кіравання адзначыў высокі ўзровень стану аховы працы на прадпрыемстве.
Больш падрабязна аб маніторынгу можна даведацца па спасылцы.