Бягучы 2026 год – асаблівы для ЗТЭМ. Ён супаў з юбілеямі двух ключавых праектаў, якія вызначылі статус прадпрыемства: 10 гадоў з моманту афіцыйнага запуску Нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання, дзякуючы якой мы паспяхова развіваем напрамак сучасных тэлекамунікацыйных паслуг, і 10 гадоў стварэння РСЗА “Паланэз”, які пацвердзіў нашы кампетэнцыі ў распрацоўцы складанай прадукцыі.
Гады працы паказалі: нам ёсць чым ганарыцца. Мы настойлівыя ў дасягненні мэт і адказныя ў рэалізацыі складаных дзяржаўных задач разам з іншымі арганізацыямі сістэмы Дзяржкамваенпрама. Дзякуючы высокакваліфікаваным кадрам, мадэрнізацыі магутнасцей і строгай вытворчай дысцыпліне, ЗТЭМ трывала замацаваў пазіцыі аднаго з вядучых прадпрыемстваў абароннага сектара і стаў лідэрам сярод прадпрыемстваў Дзяржынскага раёна ў галіне прамысловасці.
Безумоўна, за якаснымі вынікамі стаіць камандная праца і прафесіяналізм кожнага з вас. Ваша адданасць справе і кампетэнтнасць – падмурак нашага поспеху. Менавіта дзякуючы вам нашае прадпрыемства працягвае развівацца, пакараць новыя вяршыні і заставацца лідэрам на рынку.
У гэты святочны дзень зычу ЗТЭМ стабільнай загрузкі і новых кантрактаў. Вам, дарагія калегі, моцнага здароўя, дабрабыту, невычэрпнай энергіі, цярпення і новых прафесійных дасягненняў. Няхай у вашых сем’ях пануюць любоў, мір і згода, а ў душы заўсёды будзе месца для радасці і аптымізму.
З глыбокай падзякай
Дырэктар А.І.Скрыпінскі








