Дарагія суайчыннікі!
Калектыў дзяржаўнага прадпрыемства “Завод дакладнай электрамеханікі” віншуе вас з Днём Перамогі – святам, якое аб’ядноўвае ўсіх беларусаў у пачуцці гонару за несмяротны подзвіг нашых продкаў.
9 Мая – сьвятая дата! У ёй спляліся разам гарката незаменных страт і вялікая радасць трыумфу справядлівасці.
Мы схіляем галовы перад памяццю тых, хто аддаў жыццё за нашу свабоду, і выказваем бязмерную падзяку ветэранам, чыя мужнасць і самаахвярнасць сталі падмуркам незалежнасці нашай Радзімы.
Сёння мы, працаўнікі ваенна-прамысловага комплексу, працягваем традыцыі пакалення пераможцаў. Сваёй штодзённай працай мы пацвярджаем вернасць запаветам бацькоў і дзядоў – берагчы мір і бяспеку на роднай зямлі.
Няхай дух Перамогі, сімвал стойкасці і нязломнай волі, натхняе нас на лепшыя здзяйсненні.
Няхай свята 9 Мая стане падставай для цёплых сустрэч і добрых успамінах, светлых надзей і веры ў тое, што разам мы зможам пераадолець любыя цяжкасці.
Няхай над намі заўсёды будзе мірнае неба, у сэрцы не гасне падзяка, а ў кожным доме пануюць любоў і згода!
Жадаем вам моцнага здароўя, энергіі пераможцаў, напоўненых радасцю дзён, сапраўднага сяброўства і бязмежнай веры ў сябе.








