Дзень маці

У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню маці, з 8 па 14 кастрычніка была арганізавана прафсаюзная акцыя «Павіншуем маму разам!». Кожны работнік мог запоўніць віншавальную паштоўку і адправіць яе сваёй маме.

14 кастрычніка адбыўся святочны канцэрт з удзелам работнікаў прадпрыемства і іх дзяцей.
У сваім выступе дырэктар прадпрыемства Пракаповіч С.В. адзначыў, што гэта свята уведзена Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 30 ліпеня 1996 года і з’яўляецца данінай глыбокай павагі і пакланення перад жанчынай-маці, працаўніцы і захавальніцай сямейнага ачага.

Словы падзякі і ўдзячнасці гучалі ад: Балеўскага І.У., Царыковіча А.У., Лембовіча М.С., Воўк К.У., Лавіцкай Т.С., Драздовай Н.М., а таксама дзяцей – Ульяны (дачка Вересовай Т.А.), Кірыла (сын Ткачук А.І.), Анастасіі (дачка Сульжыцкай Т.В.), Анастасіі і Мікіты (дзеці Драздовай Н.М.).

Home/Навіны і СМІ/Навiна 2019-10-14
image_pdfimage_print