З 10 па 20 лістапада 2025 года Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарта праводзіць рэспубліканскую інфармацыйна-адукацыйную акцыю “Беларусь – энергаэфектыўная краіна”. Яе мэта – павышэнне дасведчанасці аб важнасці і спосабах эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, што напрамую ўплывае на дабрабыт грамадзян і эканамічны рост краіны.
У рамках нашай агульнай работы па энергазберажэнні прапануем актыўна выкарыстоўваць прадастаўленыя інфармацыйныя матэрыялы, якія змяшчаюць наглядныя рэкамендацыі, і ўкараняць простыя, але эфектыўныя практыкі ў паўсядзённай прафесійнай і бытавой дзейнасці.
Больш падрабязная інфармацыя і карысныя парады размешчаны на афіцыйным сайце Дэпартамента па энергаэфектыўнасці: https://energoeffect.gov.by/?
Памятайце, што энергазберажэнне – гэта не толькі пытанне эканоміі сродкаў, але і ўклад у экалогію і эканамічную бяспеку краіны. Сумеснымі намаганнямі мы можам дасягнуць значных вынікаў!
Прэзентацыя (у pdf фармаце): Энергазберажэнне ў побыце








