У перыяд з 21 па 24 мая 2025 года дзяржаўнае прадпрыемства “Завод дакладнай электрамеханікі” ў складзе холдынгу “Высокадакладная электрамеханіка” прыняло ўдзел у XII Міжнароднай выставе ўзбраення і ваеннай тэхнікі “MILEX – 2025”.
Упершыню зброевы форум прайшоў у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры BELEXPO. Агульная плошча выставачнай экспазіцыі “MILEX-2025” склала звыш 11,5 тыс. кв.м, у тым ліку больш за 6 тыс. кв.м – на адкрытай і больш за 5 тыс. кв.м – на закрытай выставачных плошчах.
На закрытай экспазіцыі прадпрыемства прадставіла наведвальнікам больш як 40 адзінак экспанатаў (макетаў). На адкрытай пляцоўцы быў прадстаўлены натурны ўзор РК В-300 “Паланэз-М”.
За чатыры дні правядзення мерапрыемства экспазіцыю РВУП «Завод дакладнай электрамеханікі», уключаючы стэнд НСССів, наведалі больш за 6 тысяч чалавек. У іх ліку прадстаўнікі дэлегацый замежных краін, профільных міністэрстваў і ведамстваў Беларусі і Расіі, кіраўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў і кампаній прыватнага сектара.
На ўрачыстай цырымоніі закрыцця “MILEX-2025” Старшыня Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус уручыў граматы і падзякі арганізатарам і ўдзельнікам выставы, адзначыўшы іх уклад у поспех зброевага форуму.
Адмысловае прызнанне атрымалі прадпрыемствы-лідэры. Кіраўнікам арганізацый, чые стэнды сталі самымі яркімі і тэхналагічнымі, арганізатары ўручылі памятныя ўзнагароды.
Міжнародная выстава “MILEX-2025” чарговы раз пацвердзіла статус найважнейшай пляцоўкі для дэманстрацыі дасягненняў ваенна-прамысловага комплексу і ўмацавання стратэгічнага партнёрства.
















