5 гадоў у космасе

15 студзеня 2016 года ў 19.56 па мінскім часе з касмадрома Сiчан быў запушчаны ў космас першы беларускі спадарожнік сувязі «Белiнтерсат-1» і сумесна з кітайскімі кампаніямі рэалізаваны праект Нацыянальная сістэма спадарожнікавай сувязі і вяшчання Рэспублікі Беларусь.
На працягу 5 гадоў спадарожнік «Белiнтерсат-1», наземны комплекс кіравання, сістэма наземнага прымянення эксплуатуюцца ў штатным рэжыме. Стан бартавых сістэм спадарожніка – у чаканых межах.
Сёння ў праекце працуе 50 незаменных спецыялістаў у новай для краіны галіны – спадарожнікавая сувязь, многія з якіх прайшлі навучанне ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы.
НСССiВ аказвае паслугі па тэле- і радыёвяшчанню, арганізацыі карпаратыўных сетак, стрымаў. Арганізавана тэлевізійнае вяшчанне фармату высокай выразнасці ў Еўрапейскім і Афрыканскім рэгіёнах. Cпадарожнік «Белiнтерсат-1» вяшчае больш за 250 тэлевізійных і радыёканалаў.
Партфель паслуг Белiнтерсата пастаянна папаўняецца новымі інавацыйнымі і надзейнымі камунікацыйнымі рашэннямі для замежных і дзяржаўных заказчыкаў.
Падпісаны і ў стадыі падпісання дамовы на пашырэнне наземнай інфраструктуры і антэнных сістэм наземнага комплексу кіравання для аказання паслуг у інтарэсах замежных заказчыкаў па розных праектах.

Home--Навіны і СМІ--Навiна 2021-01-15
image_pdfimage_print