29 кастрычніка старшыня прафкама Наталля Драздова пабывала ў гасцях нашых даўніх сяброў – ДУА “Станькаўская сярэдняя школа імя Марата Казея”.

Сяброўства з гэтай установай адукацыі налічвае ўжо не адзін год. Дзеці, якія навучаюцца ў школе, – гэта дзеці нашых работнікаў, якія пражываюць у в. Станькава.

Рабяты не адзін раз бывалі з экскурсіяй на нашым наземным комплексе кіравання. А ў 2018 годзе на базе школы было арганізавана сумеснае спартыўнае свята, прысвечанае Дню машынабудаўніка.

Калектыў школы звярнуўся з просьбай аб аказанні дапамогі ў набыцці двух веласіпедаў для ўмацавання матэрыяльна-спартыўнай базы ўстановы, занятасці дзяцей у канікулярны час. Сумесным рашэннем прафкама і адміністрацыі прадпрыемства было вырашана аказаць дадзеную дапамогу.

Наталля Міхайлаўна павіншавала хлопчыкаў і дзяўчынак з заканчэннем 1-й чвэрці, перадала дырэктару школы Ірыне Аляксандраўне Абразцовай два веласіпеды і пажадала самаму спартыўнаму, крэатыўнаму і цікаваму калектыву новых дасягненняў і перамог.

image_pdfimage_print