Вакцыны супраць грыпу бяспечныя і эфектыўныя, вакцынацыя – гэта асноўны сродак папярэджання грыпу і зніжэння шкоды ад яго эпідэмій.

Сезонныя эпідэміі грыпу могуць прыводзіць да значных узроўняў захворвання, шпіталізацыі і смяротнасці ў восеньскія і зімовыя месяцы.

Нягледзячы на тое, што інфекцыя, выкліканая вірусам грыпу, звычайна працякае ў лёгкай і няўскладненай форме, яна можа прыводзіць і да цяжкага захворвання, асабліва, у людзей старэйшага ўзросту, рэзідэнтаў устаноў працяглага догляду, у іншых уразлівых групах, у цяжарных жанчын, асоб з спадарожнымі медыцынскімі станамі і ў дзяцей малодшага ўзросту.
Спектр клінічных праяў пры грыпе разнастайны – ад ліхаманкі, кашлю, ламоты ў целе і галаўнога болю да цяжкай першаснай віруснай пнеўманіі, якая можа ўскладняцца другаснай бактэрыяльнай інфекцыяй і абвастрэннем наяўных хранічных станаў. Вакцынацыя супраць грыпу – гэта бяспечная і найбольш эфектыўная мера прафілактыкі інфекцыі і цяжкіх зыходаў, якія выклікаюцца вірусамі грыпу.

image_pdfimage_print