
Спецыялісты Нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання прынялі ўдзел у XIV Міжнароднай канферэнцыі “Satellite Russia & CIS: спадарожнікавая сувязь і касмічныя апараты на розных арбітах у эпоху глабальнай трансфармацыі галіны” у Маскве.
Асаблівую цікавасць выклікала абмеркаванне пытанняў:
- Новыя прыярытэты ў касмічных праектах і імпартазамяшчэнне ў спадарожнікавай сувязі: што трэба зрабіць для забеспячэння незалежнасці ад знешніх фактараў?
- Касмічная праграма шматспадарожнікавых сістэм: як праект “Сфера” дапамагае лічбавай трансфармацыі эканомікі Расіі?
- Развіццё нацыянальных спадарожнікавых груповак і перспектывы супрацоўніцтва з расейскімі аператарамі сувязі і прыватным бізнэсам. На якіх умовах прыватны бізнес будзе прыцягвацца да рэалізацыі праекта “Сфера”?
- Трансфармацыя спадарожнікавай сувязі ў эру 5G: у прынятым стандарце 3GPP LTE Release 17 упершыню прапісаны спадарожнікавыя тэхналогіі, ці можна лічыць гэта прызнаннем спадарожнікаў сотавым светам?
Падчас канферэнцыі было праведзена дзве сустрэчы ў інтарэсах развіцця НСССіВ на тэрыторыі нашай рэспублікі.