Спецыялісты Нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання прынялі ўдзел у 34-й міжнароднай выставе інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій “Сувязь-2022” у Маскве.

Найбуйнейшая ў Расіі бізнес-пляцоўка для зносін прафесіяналаў, пошуку пастаўшчыкоў і новых каналаў збыту, выпрацоўкі новых рашэнняў і вызначэння трэндаў развіцця інфармацыйных тэхналогій і тэлекамунікацый.

У працэсе наведвання выстаўкі былі праведзены сустрэчы з прадстаўнікамі кампаній галіны сувязі і атрыманы кантакты вытворцаў абсталявання і камплектуючых для Наземнага комплексу кіравання. Набыты кантакты з вопытнымі спецыялістамі па розных напрамках для абслугоўвання антэн і радыёчастотнага абсталявання.

image_pdfimage_print