Перыяд актыўнасці іксодавых кляшчоў надыходзіць з прыходам вясновага цяпла і працягваецца да позняй восені. Іксодавы клешч – дробнае членістаногае, можа з’яўляцца пераносчыкам такіх клешчавых інфекцый, як хвароба Лайма (клешчавы барэліёз) або клешчавы энцэфаліт.

Клешч можа жыць у змешаных лясах, у гарадскіх парках, скверах, на дачных участках, у зарасніках алешыны, ляшчыны, малінніка, а таксама на высечках і ўзлесках лесу з хмызнякамі. Могуць насяляць на волкіх лугах з высокім травастоем, асабліва ўздоўж рэк і азёр.

image_pdfimage_print