
З мэтай развіцця творчых здольнасцяў і фантазіі ў дзяцей, папулярызацыі прадпрыемства і прафсаюзнай арганізацыі ў маі 2022 года быў аб’яўлены конкурс дзіцячага малюнка “Прадпрыемства майго таты (маёй мамы) ЗТЭМ”.
Конкурс праводзіўся сярод дзяцей работнікаў прадпрыемства па чатырох узроставых групах з 4-х да 16-ці гадоў.