
Сёння мы святкуем прафесійнае свята, якое вельмі важнае для ўсіх нас – ДЗЕНЬ МАШЫНАБУДАЎНІКА!
Гістарычна склалася так, што машыны першыя памагатыя чалавека. Яны – галоўнае звяно ў будаўніцтве, перавозцы, вытворчасці і проста ў паўсядзённым жыцці. Таму наша прафесія – адна з найважнейшых у грамадстве!
Жадаем кожнаму, каб натхненне тварыць новыя тэхнічныя цуды прыходзіла да вас кожны дзень.
Няхай праца ваша заўсёды прыносіць карысць грамадству, а вам – задавальненне. Здзяйсненняў ва ўсіх пачынаннях, смелых ідэй і добрых перспектыў.