У сярэдзіне восені – 14 кастрычніка – Беларусь адзначае Дзень маці, пачынаючы з 1996 года. Дата святкавання прымеркавана да вялікага праваслаўнага свята – Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

Вытокі Дня маці – у глыбокім паважлівым стаўленні да жанчыны-маці. На працягу ўсяго жыцця ў кожнага чалавека самыя цёплыя пачуцці, светлыя і незабыўныя ўспаміны асацыююцца з выявай мамы. Яна дае першыя ўрокі маральнасці, духоўнасці, дабрыні і цярпімасці.

У гэты дзень хочацца сказаць словы падзякі ўсім Маці, якія дораць дзецям любоў, дабро, пяшчоту і ласку. Дзякуй Вам!.. І няхай кожнай з вас часцей гавораць цёплыя словы вашы любімыя дзеці, унукі, праўнукі. Хай на іх тварах, свеціцца ўсмешка і радасныя іскрынкі зіхацяць, у вачах, калі вы разам. Колькі б добрых, добрых слоў не было сказана мамам, колькі б нагод для гэтага ні прыдумалі, лішнімі яны не будуць.

З днём маці спяшаемся павіншаваць усіх,
Каго клічуць выдатным словам “мама”.
Няхай у жыцці вам спадарожнічае поспех,
Паклон вам, павага і слава!
Няхай вашы выконваюцца мары,
І дораць вам усмешкі дзеці зноў.
Вы – гонар нашай доблеснай краіны,
Любімыя будзьце, шчаслівыя, здаровыя!

image_pdfimage_print