ПАВАЖАНЫЯ МУЖЧЫНЫ, ДАРАГІЯ ТАТЫ!
Віншуем з Міжнародным днём бацькоў!

Новае свята Дзень бацькі ўстаноўлены ў Беларусі 21 кастрычніка.

Адпаведны ўказ нумар 198 падпісаў 9 чэрвеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Дакументам унесена змяненне ва Указ № 157 ад 26 сакавіка 1998 года “Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь”.

Ініцыятыва аб заснаванні Дня бацькі прагучала падчас звароту Прэзідэнта з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу 28 студзеня 2022 года.

Кіраўнік дзяржавы ідэю падтрымаў і даручыў ураду распрацаваць адпаведны дакумент.

Дата 21 кастрычніка была абрана для святкавання Дня бацькі, паколькі ў Беларусі склалася шматгадовая традыцыя адзначаць 14 кастрычніка Дзень маці, і зараз з’явіцца магчымасць з 14 па 21 кастрычніка праводзіць бацькоўскі тыдзень.

Быць бацькам гэта і складана, і радасна, але ў любым выпадку – гэта шчасце!
Калектыў прадпрыемства віншуе ўсіх бацькоў са святам! Беражыце і шануеце свой статут. Жадаем шмат сіл і цярпення для выканання такой ганаровай ролі!

image_pdfimage_print