
21 лістапада святкуецца сусветны дзень тэлебачання.
Сусветны дзень тэлебачання па сваёй сутнасці, хутчэй, прысвечаны той філасофіі, якую прыўносіць у нашае жыццё тэлебачанне, а не яго тэхнічным аспектам. У сучасным свеце тэлебачанне ўяўляе сабой сімвал сувязі і глабалізацыі.
Праект Белінтэрсат прадастаўляе паслугу па Спадарожнікавай трансляцыі Радыё- і тэлепраграм. Выкарыстанне спадарожнікаў для трансляцыі радыё- і тэлепраграм з’яўляецца эфектыўным інструментам перадачы кантэнту сродкаў масавай інфармацыі як мага шырэйшай аўдыторыі.
Тэхнічныя параметры прамянёў спадарожніка Белінтэрсат дазваляюць ахопліваць большую частку Еўропы і Афрыкі і з мінімальнымі выдаткамі для кліентаў прадастаўляць шырокі спектр відэапаслуг і рашэнняў, якія ўключаюць:
- Сэрвісы па прыёме і рэтрансляцыі сігнала;
- Паслугі па распаўсюджванні сігналу спадарожнікавага лічбавага тэлебачання;
- Паслугі па распаўсюджванні сігналаў лічбавага спадарожнікавага радыё;
- Паслугі па перадачы лічбавага радыёсігналу да лакальных перадатчыкаў;
- Паслугі па перадачы сігналу лічбавага тэлебачання і мабільнага лічбавага тэлебачання (DVB-T і DVB-H).