28.12.2022 адміністрацыя завода дакладнай электрамеханікі сумесна з прафсаюзам арганізавалі навагодні ранішнік для дзяцей супрацоўнікаў прадпрыемства.

Дзяцей чакалі некалькі герояў, навагоднія карагоды вакол ёлкі, конкурсы, гульні і загадкі. Дзед Мароз і Снягурка павіншавалі ўсіх з надыходзячым Новым годам і падарылі кожнаму дзіцяці салодкі падарунак. Самыя смелыя дзеці расказалі Дзеду Марозу вершы. А заключнай часткай ранішніка стала срэбная дыскатэка!

image_pdfimage_print