У мэтах кансалідацыі беларускага народа, умацавання ў грамадстве ідэй міру і стваральнай працы як галоўных умоў развіцця беларускай дзяржавы Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам 2023 год аб’яўлены Годам міру і стварэння. Адпаведны ўказ нумар 1 ад 1 студзеня 2023 года падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

«Наступны год мы аб’яўляем Годам міру і стварэння. Гэта адпавядае і духу часу, і памкненням нашых сэрцаў. Я гэтак жа моцна, як і вы, жадаю міру і дабра роднай Беларусі. Моцнага здароўя і дзіцячага смеху – кожнай сям’і. Сяброўскага клопату і душэўнай цеплыні – кожнаму, хто самотны. Сямейнага ладу і дабрабыту – у кожны дом. Няхай нашы жаданні спраўдзяцца! Будзьце шчаслівыя, беражыце сябе і сваіх блізкіх! З Новым годам, дарагія беларусы!», – пажадаў беларускі лідэр.

Ключавымі кірункамі ў наступным годзе будуць удасканаленне сістэмы ваенна-патрыятычнага выхавання насельніцтва, прасоўванне мірных ініцыятыў грамадзян і грамадскасці, садзейнічанне міжканфесійнаму дыялогу, які забяспечвае мір і згоду ў беларускім грамадстве, дэманстрацыя пераваг беларускай эканамічнай мадэлі ва ўмовах глабальнай турбулентнасці, пазіцыянаванне стваральнай працы як галоўнай умовы развіцця беларускай дзяржавы.

– Калі мы хочам жыць у міры і бяспецы, то перш за ўсё павінны паважаць і шанаваць працу людзей у пагонах, выхоўваць дзяцей патрыётамі сваёй краіны і выконваць закон. Калі мы жадаем жыць у міры і дастатку, то павінны шмат, сумленна і добрасумленна працаваць. Калі мы хочам жыць у свабоднай і незалежнай дзяржаве, то павінны берагчы і абараняць гістарычную памяць, духоўныя каштоўнасці і спрадвечныя традыцыі, – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

image_pdfimage_print