
10 лютага 2023 года на пасяджэнні калегіі Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь падведзены вынікі дзейнасці Дзяржкамваенпрама і арганізацый ведамаснай прыналежнасці за 2022 год, у тым ліку па выкананні мерапрыемстваў Дзяржабаронзаказу.
Пры вызначэнні асноўных задач на 2023 год асаблівая ўвага ўдзелена новым напрамкам дзейнасці айчыннай зброевай галіны.
Калегія адбылася пад кіраўніцтвам Старшыні Дзяржкамваенпрама Дзмітрыя Пантуса. У пачатку пасяджэння кіраўнік ведамства давёў да ўдзельнікаў інфармацыю аб змяненнях у складзе калегіі Дзяржкамваенпрама (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лютага 2023 г. № 27 “Аб калегіі Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта”).
Закрываючы пасяджэнне калегіі, Старшыня Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус адзначыў, што мінулы 2022 год быў, мабыць, самым складаным для галіны, 2023 таксама не будзе простым. Аднак шлях далейшага развіцця ўжо пракладзены, і далей наша хада па гэтым шляху будзе станавіцца ўсё цвярдзей і больш упэўнена.
Па матэрыялах Афіцыйнага сайта Дзяржкамваенпрама Калегія Дзяржкамваенпрама:падведзены вынікі 2022 года і вызначаны задачы ўстойлівага развіцця на 2023 год (vpk.gov.by)







