
Паважаныя калегі, дарагія беларусы!
Дзяржаўнае прадпрыемства “Завод дакладнай электрамеханікі” віншуе вас з дзяржаўным святам – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Канстытуцыя Беларусі была прынята 15 сакавіка 1994 года. За час свайго існавання асноўны закон суверэннай беларускай дзяржавы зведаў змены і дапаўненні дзякуючы актыўнаму ўдзелу грамадзян у рэспубліканскіх рэферэндумах.
15 сакавіка 2022 года набыла моц новая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, прынятая на рэферэндуме 27 лютага, і закліканая няўхільна служыць народу Беларусі.
Але мы не павінны забываць, што дзяржава і кожны з нас узаемна адказныя адна перад адной, таму будучыня роднай Беларусі ў нашых агульных руках. Ад нас залежыць, які ўклад мы зможам зрабіць у росквіце любімай краіны.
Жадаем вам усім згуртаванасці, стабільнага развіцця, высакароднай стваральнай працы і ўпэўненасці ў цудоўнай будучыні Беларусі.
Разам ажыццяўляючы канстытуцыйныя асновы і палажэнні, мы здольны зрабіць нашу дзяржаву непахіснай у сацыяльна-палітычным плане і забяспечыць краіне пастаяннае эканамічнае развіццё і рост дабрабыту.
Са святам, сябры!







