У перыяд з 18 па 22 красавіка 2023 года ў Мінску прайшоў XXIX Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях (ІКТ) TIBO-2023.

На форуме разгледжаны пытанні лічбавай трансфармацыі на прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза (Беларусь, Расія, Казахстан, Кыргызстан і Арменія).

У рамках комплексу мерапрыемстваў адбылася значная падзея TIBO – форум “Лічбавая эканоміка”.

Прадстаўнікі Дзяржкамваенпрама прынялі ўдзел у XX Юбілейным конкурсе Інтэрнэт-прэмія ТІБО. Адзначым, што такі конкурс Беларусь праводзіць штогод з 2003 года. З пачатку правядзення ў ім прынялі ўдзел каля 9 000 беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў.

У 2023 годзе на конкурс Інтэрнэт-прэмія ТІБО у 10 намінацыях было пададзена 206 заявак (у 2022 годзе была пададзена 141 заяўка). Найбольш папулярнай у суіскальнікаў узнагарод стала намінацыя “Органы дзяржаўнага кіравання і ўлады” – 54 заяўкі (у 2022 годзе – 38).

На пасяджэнні Журы конкурсу 3 красавіка ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі вызначылі пераможцаў і прызёраў Інтэрнет-прэміі TIBO-2023.

Лаўрэатам XX конкурсу Інтэрнэт-прэмія ТІБО быў прызнаны сайт Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь, які заняў 1-е месца ў намінацыі “Органы дзяржаўнага кіравання і ўлады”, палепшыўшы свае пазіцыі пасля 2-га месца на леташнім конкурсе.

Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган уручыў дыплом пераможцы конкурсу ў намінацыі і спецыяльны прыз прэс-сакратару Дзяржкамваенпрама Таццяне Стокінай-Гершань. Таксама дыплома конкурсу быў удастоены распрацоўшчык сайта зброевага ведамства – кіраўнік вэб-студыі EDULAB.

Па матэрыялах афіцыйнага сайта Дзяржкамваенпрама