22 красавіка ў Беларусі адбыўся рэспубліканскі суботнік. У гэтым мерапрыемстве прыняло ўдзел і наша прадпрыемства – РВУП “Завод дакладнай электрамеханікі”.
У пачатку суботніка службовай асобай завода, адказнай за бяспеку работнікаў у час ажыццяўлення работ, быў праведзены мэтавы інструктаж па ахове працы па выкананым выглядзе работ.
Кожнага ўдзельніка мерапрыемства забяспечылі неабходным інструментам, інвентаром і сродкамі індывідуальнай аховы.
Атрымаўшы ўсё неабходнае, дружны калектыў прадпрыемства прыняўся за добраўпарадкаванне і прывядзенне ў парадак завадской тэрыторыі.
Мы ведаем, што зямля, на якой мы жывем і працуем, гэтае месца нашай сілы. І грамадзянскі абавязак беларусаў – фармаваць асабістую адказнасць, клапаціцца пра чысціню і экалагічнасць роднага боку.








