Завяршыўся перыяд праходжання практыкі на вытворчай пляцоўцы НКУ “Белінтэрсат” студэнтамі беларускіх ВНУ.
З 6 лютага па 29 красавіка 2023 года эксперты-прафесіяналы наземнага комплексу кіравання дапамагалі маладому пакаленню замацоўваць веды і ўменні, адпрацоўваць спецыялізаваныя навыкі, падрыхтоўвалі дзяцей да абароны дыпломных работ.
Пераддыпломную практыку ў «Белінтэрсат» прайшлі дзевяць студэнтаў 4-га курса БДУ факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій, якія навучаюцца па спецыяльнасцях:
- аэракасмічныя радыёэлектронныя і інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі,
- радыёфізіка,
- кампутарная бяспека,
- прыкладная інфарматыка.
Студэнты-практыканты размяркоўваліся па аддзелах:
- цэнтр кіравання палётам спадарожніка,
- служба баллістыка-навігацыйнага забеспячэння,
- аддзел тэлебачання, сувязі і перадачы даных.
Жадаем рабятам паспяховай абароны дыплома!








