Віншуем бацькоў і дзетак з 1 чэрвеня – Міжнародным днём абароны дзяцей!
1 чэрвеня – гэта не толькі радаснае свята для нашай дзятвы, але і напамін дарослым аб неабходнасці пастаяннага клопату аб дзецях, у якой яны, безумоўна, маюць патрэбу. Менавіта мы, дарослыя, нясем адказнасць за сучаснасць і будучыню нашых дзяцей, таму павінны памятаць, што захаванне і павага правоў дзіцяці – найважнейшая ўмова фарміравання гуманнага, справядлівага і шчаснага грамадства.
Згодна са звесткамі статыстыкі, на 1 студзеня 2023 года ў нашай краіне пражываюць 1 827 758 дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў. Гэта амаль 20 працэнтаў насельніцтва рэспублікі.
Адметна, што на самым высокім узроўні ўдзяляецца пільная ўвага ўсім працэсам, звязаным з жыццём і выхаваннем дзяцей у Беларусі.
У нас дзейнічае закон аб правах дзіцяці, прыняты ў 1993 годзе. У ім замацаваны асноўныя правы дзяцей. Рэалізуюцца палажэнні гэтага закона ў іншых нарматыўна-прававых актах, якія даюць магчымасць дзяржорганам прымаць меры па абароне правоў дзяцей.
Таксама ў Беларусі сфарміравана дзяржаўная палітыка па рэалізацыі права кожнага дзіцяці на жыццё і выхаванне ў сям’і. Прыняты і пастаянна ўдасканальваюцца меры падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей, пераадолення сямейнага няшчасця, сацыяльнага сіроцтва.
Эфектыўна працуе Нацыянальная камісія па правах дзіцяці, якая каардынуе работу органаў дзяржкіравання.
Прадоўжана рэалізацыя Нацыянальнага плана дзеянняў па паляпшэнні становішча дзяцей і аховы іх правоў, распрацаванага ў 2022 годзе на наступныя пяць гадоў (2022 – 2026 гады), у якім комплексна вызначаны напрамкі абароны дзяцінства ў нашай краіне.
Асобна адзначым, што ў Беларусі адзін з самых нізкіх паказчыкаў дзіцячай смяротнасці – 2,6 працэнта на 1 тыс. народжаных жывымі. Яшчэ адным дасягненнем нашай краіны з’яўляецца тое, што яна заняла 35 месца сярод краін па рэйтынгу шчаслівага дзяцінства і апярэджвае Вялікабрытанію, Данію, Польшчу і ЗША.








