Юрый Чорны, дырэктар рэспубліканскага вытворчага унітарнага прадпрыемства “Завод дакладнай электрамеханікі”:

«На сёння завод выконвае асабліва важныя праекты ў рамках дзяржабаронзаказу. І для Узброеных Сіл нашай Рэспублікі Беларусь. Гэта стварэнне комплексаў «Паланэз», мадэрнізацыя гэтых комплексаў, стварэнне сродкаў паражэння для іх, а таксама іншых сродкаў паражэння, якія вы сёння бачылі падчас наведвання нашага прадпрыемства. Мы не стаім на месцы, у мяне зараз вельмі амаладзіўся кадравы патэнцыял. Апора на нашыя кадры, на беларускія. Кваліфікацыю наступную яны атрымліваюць у працэсе. У мяне арганізаваны на прадпрыемстве інстытут настаўніцтва. Усе маладыя спецыялісты атрымліваюць канкрэтныя задачы, пад кіраўніцтвам настаўнікаў выконваюць задачы. Дапускаюцца да аб’ёму работ. І нават у тых тэмах, якія… Вы задавалі мне пытанне па іншых вырабах, у мяне зараз у асноўным падключаны маладыя спецыялісты. Я разумею выдатна, што стары патэнцыял, тыя веды, якія даступныя ў літаратуры, у дысертацыях, яны рана ці позна сканчаюцца ў розумах тых людзей, якія гэта пісалі. Таму адназначна поўнасцю працуе малады калектыў. Нават над мегапраектамі, якія ставяць перад заводам, толькі амаладжэнне. А таксама мы навучаем людзей і працаўладкоўваем спецыялістаў, якія праходзяць спецыялізаванае навучанне ў ВНУ Расійскай Федэрацыі.»

Крыніца: Сталічнае тэлебачанне