Паважаныя суайчыннікі!

Дарагія ветэраны!

Калектыў дзяржаўнага прадпрыемства “Завод дакладнай электрамеханікі” ад усёй душы віншуе вас з надыходзячым святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

79 гадоў таму Беларусь стала свабоднай ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а дзень вызвалення быў упісаны ў айчынную гісторыю як адна з самых гераічных старонак барацьбы беларускага народа за незалежнасць Радзімы.

Бясконцая падзяка і нізкі паклон усім тым, хто адважна ваяваў за мірную будучыню, не пакідаючы ворагу ні пядзі нашай зямлі. Мы заўсёды застанемся ў неаплачаным – святым – абавязку перад вялікім подзвігам народа!

Мы абавязуемся захаваць памяць пра герояў і перадаць яе будучым пакаленням у імя ўмацавання міру, адзінства і патрыятычнасці беларусаў.

Мы атрымалі ва ўзнагароду свабодную краіну і запавет аб беражлівым стаўленні да сваёй Радзімы. Сёння ў нас ёсць усё неабходнае для таго, каб мы маглі спакойна і ўпэўнена працаваць на роднай зямлі. У нашых руках не проста незалежная дзяржава! Продкамі нам перададзена лёсавызначальная сіла духу нязломнага народа з багатай культурай і традыцыямі – народа, здольнага да стварэння, развіцця і натхнёнай працы.

Шчыра жадаем суайчыннікам усім сэрцам адчуваць любоў да сваёй краіны, берагчы свабоду і незалежнасць, якія дасталіся нам у спадчыну для пабудовы моцнай і квітнеючай Беларусі.