З 14 па 20 жніўня ў КВЦ “Патрыёт”, на палігоне Алабіна і аэрадроме Кубінка пройдзе Міжнародны ваенна-тэхнічны форум “АРМІЯ”, арганізаваны Міністэрствам абароны РФ.

Нараўне з форумам запланавана правядзенне XI Маскоўскай канферэнцыі па міжнароднай бяспецы – актуальнага мерапрыемства ва ўмовах нестабільнасці эканамічнай, сацыяльнай і ваенна-палітычнай абстаноўкі, якая склалася ў сучасным свеце.

У выставачным форуме прыме актыўны ўдзел і дэлегацыя з Беларусі на чале са Старшынёй Дзяржкамваенпрама Дзмітрыем Пантусам.

Сёлета на экспазіцыі будуць прадстаўлены найбольш эфектыўныя сродкі ўзброенай барацьбы, а таксама тэхнічныя рашэнні, якія прымяняюцца падчас спецыяльнай ваеннай аперацыі.

Беларускія арганізацыі на міжнародным ваенна-тэхнічным выставачным мерапрыемстве прадэманструюць звыш 80 натурных узораў і макетаў сваёй прадукцыі, сярод якіх сродкі рухомасці і адлюстравання інфармацыі, беспілотныя лятальныя апараты, сродкі сувязі і аўтаматызаванага кіравання, радыёлакацыйныя і зенітна-ракетныя комплексы, сродкі разведкі і радыё рэактыўныя сістэмы залпавага агню, прыцэльныя комплексы і іншыя вырабы.

Кіраўнік беларускага зброевага ведамства плануе правесці шэраг важных сустрэч з расійскімі і замежнымі калегамі дружалюбных краін у інтарэсах далейшага развіцця ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.

Падрабязней аб удзеле на афіцыйным сайце ведамства Навіны камітэта (vpk.gov.by)