З 25 па 27 жніўня 2023 года каманда РВУП “Завод дакладнай электрамеханікі” (ЗТЭМ) прыняла ўдзел у турыстычным злёце “Адзінства”. Дзесяты год запар работнікі арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь, сабраліся на базе адпачынку “Бярозка” на беразе Свіслачы ў Асіповіцкім раёне.

У 10-м юбілейным спартыўным мерапрыемстве ўдзельнічала больш за 500 чалавек. 17 каманд змагаліся за першынство ў 12 спартыўных і турыстычных спаборніцтвах, жартоўных конкурсах і эстафетах.

З поўнай самааддачай нашы супрацоўнікі спаборнічалі ў стральбе, аэрахакеі, тэхніцы пешаходнага, веласіпеднага і воднага турызму. Добры вынік мы паказалі ў спаборніцтвах па валейболе, заняўшы 5-е месца сярод наймацнейшых сапернікаў. Нашы валейбалісты, для нас вы – лепшыя!

Згуртаванасць і дух спартыўнага адзінства каманды ЗТЭМ прынеслі нам і прызавыя месцы:

  • 2-е месца – спаборніцтвы “Вясёлы сплаў”;
  • 3-е месца – конкурс “Акустычнае арыентаванне”.

Віншуем прызёраў і ўдзельнікаў з заваяванымі ўзнагародамі і жадаем заваявання новых вышынь!

Дзякуй калегам, якія падтрымалі каманду падчас выпрабаванняў! Вялікая падзяка нашай дружнай камандзе за бадзёры дух, спартыўны азарт і імкненне да перамогі! Нам ёсць чым ганарыцца і куды імкнуцца!