
Першы дзень восені, 1 верасня, для ўсіх нас – асаблівае свята. Заўсёды душэўны і цёплы, ён нагадвае нам аб неабходнасці набываць новыя веды і ўменні не толькі ў дзяцінстве, але і на працягу ўсяго жыцця.
РВУП “Завод дакладнай электрамеханікі” віншуе школьнікаў, студэнтаў, настаўнікаў, выкладчыкаў з Днём ведаў! Самыя шчырыя пажаданні калегам, чые дзеці сёння сядуць за парты, і тым, чые дочкі і сыны з гонарам прыйдуць 1 верасня ў ліцэі, каледжы, універсітэты.
Няхай новыя веды, уменні, навыкі стануць трывалым падмуркам для развіцця кожнага беларуса! Усе разам вы – залог будучага росквіту нашай краіны!
Няхай навучальны год – 2023-2024 падорыць вам упэўненасць у дасягненні найлепшых вынікаў і адкрые перад вамі новыя магчымасці для перспектыўнага росту.
З Днём ведаў, сябры! З новым паспяховым стартам!







