17 верасня нашая краіна святкуе Дзень народнага адзінства. Дзяржаўнае свята заснавана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 года нумар 206 і прымеркавана да важнейшай гістарычнай падзеі – уз’яднання ў 1939 годзе заходнебеларускіх зямель з БССР.
Гістарычная справядлівасць была адноўлена дзякуючы вызваленчаму паходу Чырвонай Арміі, які пачаўся 17 верасня 1939 года, практычна з першых тыдняў Другой сусветнай вайны, і імклівага прасоўвання германскіх войскаў па тэрыторыі Польшчы.
Пасля ўцёкаў з краіны польскага ўрада СССР не мог пакінуць на волю лёсу беларускі народ, які амаль на два дзесяцігоддзі штучна падзелены на часткі і выпрабаваў на сабе маштабныя рэпрэсіўныя меры, якія польскія ўлады ўжывалі ў дачыненні да мясцовых жыхароў Заходняй Беларусі.
Было заяўлена, што СССР “бярэ пад сваю абарону жыццё і маёмасць украінскага і беларускага насельніцтва ўсходніх абласцей Польшчы”. І 17 верасня Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую мяжу.
Так адбылося ўз’яднанне беларускага народа ў адзінай нацыянальнай дзяржаве. Асабліва адметны той факт, што палякам не ўдалося знішчыць нацыянальную самасвядомасць беларусаў, разарваць асновы духоўнай сувязі нашага народа.
Як адзначыў Прэзідэнт А.Р.Лукашэнка 31 сакавіка 2023 года ў штогадовым Пасланні да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, «Першая ўмова суверэнітэту і незалежнасці – народнае адзінства. Мы, беларусы, заўсёды дэманстравалі яго ў пераломныя моманты гісторыі. Менавіта адзінства давала нам сілы для перамогі над ворагамі і абставінамі… Так было ў 1939-м мінулага стагоддзя, калі ўз’ядналіся нашы гістарычныя землі, што было б немагчыма без імкнення беларусаў жыць у адной сям’і. Так было ў гады Вялікай Айчыннай вайны, калі акупанты сутыкнуліся з сапраўды ўсенародным супраціўленнем… У цяжкі пасляваенны час… беларусы заўсёды былі адзіныя перад цяжкасцямі і выклікамі».
На працягу гісторыі чалавецтва колькасць краін і іх межы часта мяняліся. На Зямлі налічваецца да 4 тысяч народнасцяў і народаў. Пры гэтым на сённяшні дзень у свеце існуе каля 200 агульнапрызнаных дзяржаў. З гэтай статыстыкі відавочна, што толькі малая іх частка мае ўласную дзяржаўнасць. Беларусы – адзін з такіх народаў.
Месца і значэнне Беларусі на карце свету вызначаны самім ходам гісторыі. Мінулае дало беларусам нямала суровых урокаў.
Сёння суверэнная беларуская дзяржава знаходзіцца ў эпіцэнтры сусветных падзей і інтарэсаў глабальных ігракоў. У існуючых рэаліях першарадная задача для Беларусі – забяспечыць дасягненне грамадскага кансенсусу па ключавых пытаннях развіцця краіны.
Галоўны вынік пражытага і перажытага намі ў тым, што незалежную Рэспубліку Беларусь мы будуем разам, у народным адзінстве!
З Днём народнага адзінства, дарагія беларусы!
І няхай нашай вышэйшай узнагародай як адзінага народа будзе мацнеючая нацыянальная самасвядомасць і нязгаснае імкненне свята захоўваць суверэнітэт роднай Беларусі!








