21 верасня на рэспубліканскім вытворчым унітарным прадпрыемстве “Завод дакладнай электрамеханікі” адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя Адзінаму дню бяспекі.
У мэтах папярэджання негатыўных наступстваў, якія ўяўляюць пагрозу жыццю і здароўю грамадзян пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, работнікі прадпрыемства асвойвалі спосабы паводзін і абароны пры ўзнікненні НС, адпрацоўвалі прыёмы аказання першай дапамогі.
Папярэдне адказныя службовыя асобы – вядучы інжынер Балеўскі І.В. і начальнік службы прамысловай бяспекі Жолудзеў С.П. – азнаёмілі работнікаў з фота і відэаматэрыяламі, якія растлумачваюць неабходнасць ведання і выканання правілаў бяспекі і наступстваў іх парушэння.
Супрацоўнікі атрымалі вычарпальныя адказы на пытанні аб практычнай рэалізацыі метадаў, якія даюць магчымасць звесці да мінімуму трагічныя выпадкі пры ўзнікненні НС. Таксама была праведзена трэніроўка па эвакуацыі людзей з будынка на выпадак узнікнення пажару ў памяшканні.














