З 4 па 10 кастрычніка Беларусь адзначае Сусветны тыдзень космасу. Падмурак для будучых касмічных распрацовак і навукова-тэхнічнага прагрэсу ў засваенні космасу закладзены больш за 70 гадоў таму. 4 кастрычніка 1957 года ў космас быў запушчаны першы штучны спадарожнік Зямлі “Спадарожнік 1”. З гэтага моманту свету адкрыўся шлях да даследавання касмічнай прасторы. 10 кастрычніка 1967 года ўступіў у сілу Дагавор аб прынцыпах дзейнасці дзяржаў па даследаванні і выкарыстанні касмічнай прасторы, у тым ліку Месяц і іншыя нябесныя целы.
Сёння касмічныя ініцыятывы знаходзяцца пад пільнай увагай сусветных дзяржаў. Рэалізацыя касмічных праграм стала стымулам для развіцця многіх галін прамысловасці. І чым больш актыўна, глыбей, рэзультатыўна навука і вытворчасць узаемадзейнічаюць у галіне космасу, тым вышэй тэмпы і перспектывы эканамічнага росту касмічных дзяржаў. У гэтым напрамку гады плённага супрацоўніцтва Беларусі з Расіяй і Кітаем умацавалі даследчы і тэхналагічны патэнцыял нашай краіны.
Запуск спадарожніка “Белінтэрсат-1” з кітайскага касмадрома “Січан” 15 студзеня 2016 года стаў не проста важнай падзеяй і вынікам шматгадовага супрацоўніцтва дзвюх краін, але і дапамог набыць нашай краіне статус касмічнай дзяржавы.
Таксама за плячыма ў Беларусі сем саюзных (сумесных з Расіяй) праграм касмічных даследаванняў. Цяпер рэалізуецца навукова-тэхнічная праграма Саюзнай дзяржавы “Інтэграцыя-СД”. Яна прадугледжвае стварэнне адзіных навукова абгрунтаваных стандартаў, праграмна-тэхнічных сродкаў і метадычнага забеспячэння ў інтарэсах удасканалення сістэмы давядзення да беларускіх і расійскіх спажыўцоў высока запатрабаванай касмічнай інфармацыі дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі (ДЗЗ) і прадуктаў яе апрацоўкі.
Задача нашай краіны ў тым, каб умець прадуктыўна выкарыстоўваць унікальныя магчымасці, якія адкрывае перад намі асваенне касмічнай прасторы і супрацоўніцтва з іншымі краінамі ў напрамку космасу.








