У мэтах актывізацыі работ па навядзенні і падтрыманні належнага парадку на зямлі распараджэннем старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Турчына А.Р. ад 02.03.2023 №34р «Аб правядзенні месячнікаў па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі» у перыяд з 1 верасня па 31 кастрычніка 2023 года на тэрыторыі Мінскай вобласці аб’яўлены месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый.

Мерапрыемства накіравана на стварэнне працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў і арганізацый усіх форм уласнасці акуратнай навакольнай прасторы.

Падтрыманне парадку і клопат аб прыгажосці тых месцаў, дзе мы жывем і працуем, – не проста прыватная справа свядомых грамадзян, гэта ўсеагульная карысць.

Таму супрацоўнікі Белінтэрсат з усёй адказнасцю падышлі да кастрычніцкага месячніка па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні, арганізаваным на Дзяржыншчыне, і правялі яго пад дэвізам “добра і прыгожа там, дзе мы ёсць!”.

Восеньскія кветкі, пасаджаныя калектывам НКУ, нагадалі нам аб тым, што прыгажосць, створаная чалавекам ва ўнісон з прыродай, здольная не толькі палепшыць настрой людзей, але і павысіць якасць жыцця.
Padtrymannie paradku i klopat ab pryhažosci tych mie