19 лістапада беларускія ракетчыкі і артылерысты адзначаюць сваё прафесійнае свята – Дзень ракетных войскаў і артылерыі.
Сёння, як і дзесяцігоддзі таму, ракетныя войскі і артылерыя стаяць на чале агнявой моцы нашага войска на варце рубяжоў роднай Беларусі.
На ўзбраенні гэтага роду войск знаходзяцца сучасныя артылерыйскія прылады, комплексы і сістэмы, якія дазваляюць даць імгненны адказ ворагу ў выпадку нападу на нашу краіну. Такая зброя здольна эфектыўна дзівіць як “жывую сілу”, так і ваенную тэхніку, і абарончыя ўмацаванні.
З абсалютнай упэўненасцю можна сказаць, што войска, якая валодае добра арганізаванымі артылерыйскімі войскамі, здольная паспяхова і хутка адбіваць удары агрэсара з адначасовай атакай суперніка.
Дзяржаўнае прадпрыемства “Завод дакладнай электрамеханікі” мае самае непасрэднае дачыненне да фарміравання арсенала ўзбраення для ракетных войскаў і артылерыі. Распрацаваныя на нашым прадпрыемстве ракетныя комплексы «Паланэз», якія стаяць на ўзбраенні беларускай арміі, з’яўляюцца самай магутнай яе зброяй.
Ад усёй душы віншуем ракетчыкаў і артылерыстаў з прафесійным святам! Жадаем здароўя, нязломнай волі да перамогі, дабрабыту, любові да Радзімы і адданага служэння на карысць Айчыны!








